Рэктары ўкраінскіх ВНУ ня хочуць выдаваць дыплёмы інжынэра

Рэктары тэхнічных ВНУ Украіны зьвярнуліся ў Міністэрства адукацыі і навукі з просьбай не выдаваць дыплёмы інжынэраў выпускнікам ВНУ. 

Рэктары лічаць, што толькі такім чынам можна будзе вярнуць высокі грамадзкі статут інжынэру. Рэктары прапаноўваюць пісаць у дыплёмах адукацыйна-кваліфікацыйны узровень і спэцыяльнасьць, па якой вучыўся студэнт, а званьне дыплямаванага інжынэра, як і нагрудны знак, прысвойваць за «вызначаныя заслугі».

«Масава штампаваць інжынэраў мы не можам — іх стварае прырода. Гістарычна інжынэр быў творцам новага, і вельмі мала людзей, статыстычна менш 5% у любым грамадзтве, валодаюць талентам творцы. Мы зыходзім з таго, што студэнта нельга вывучыць на вынаходніка. Можна даваць выпускнікам адукацыйна-кваліфікацыйныя ступені бакаляўра і магістра навук у адпаведнай сфэры ведаў, і пры гэтым ствараць умовы для разьвіцьця творчасьці. Аднак толькі невялікая частка зможа стаць інжынэрамі»,— адзначыў рэктар Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта Ўкраіны Міхаіл Згуроўскі ў інтэрвію газэце "Экономические известия".

Міністар адукацыі і навукі  Ўкраіны Станіслаў Нікалаенко лічыць ідэю рэктараў тэхнічных ВНУ вартай увагі. «Ідэя тэарэтычна магчымая. Я думаю, што спачатку чалавек атрымае званьне магістра, папрацуе, пацьвердзіць яго на практыцы, і тады ужо можна будзе гаварыць аб званьні інжынэра»,— гаворыць ён.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1051 seconds.