У Акадэміі міліцыі Беларусі будуць вучыцца в'етнамцы

У Акадэміі МУС Беларусі ў бягучым году плянуецца адкрыць факультэт падрыхтоўкі замежных адмыслоўцаў, паведаміў сёньня журналістам міністар унутраных спраў У.Навумаў. 

Як паведамляе БелТА, Навумаў адзначыў, што падчас візыту дэлегацыі МУС Беларусі ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам падпісана дамова аб супрацоўніцтве па розных кірунках.

У прыватнасьці, в'етнамскі бок зацікаўлены ў арганізацыі падрыхтоўкі адмыслоўцаў для свайго праваахоўнага ведамства ў беларускай міліцэйскай вну.

Уні Вера 13:08, 30/01/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1008 seconds.