У Расеі плянуюць выкарыстоўваць он-лайн залікоўкі

Прыкладна праз 7-8 гадоў студэнты Расейскай Фэдэрацыі пяройдуць на он-лайн залікоўкі.

Такое меркаваньне выказаў дырэктар расейскага Цэнтра навучальных мультымэдыйных тэхналёгіяў Ігар Серскі, паведамляе сайт spravda.ru.

Спадар Серскі ўдакладніў, што ў гэтым выпадку ўсе дадзеныя аб посьпехах і недахопах студэнтаў будуць захоўвацца ў зачыненых базах дадзеных он-лайн заліковак у Інтэрнэт і выдавацца па паролі — толькі студэнту і яго выкладчыкам.

«Прычым паролі будуць розныя. Адзін пароль (выкладчыцкі) будзе дазваляць рэдагаваць залікоўку, а іншы (студэнцкі) — толькі чытаць яе. Аднак дыплёмы ўсё роўна будуць выдаваць рэальныя, на паперы», -- лічыць Ігар Серскі.

 

@ptymist 08:42, 28/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1116 seconds.