Студэнты ФПМІ працягваюць радаваць сваімі посьпехамі ў міжнародных конкурсах

Студэнт 5-га курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Іван Мяцельскі выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу праграмістаў «Top Colder Collegiate Challenge-2006».

14 кастрычніка прайшоў трэці адборачны раўнд ТССС, гэта быў апошні онлайн раўнд перад фінальнай часткай. 150 удзельнікаў змагаліся за выхад у паўфінал, але прайшлі толькі 48.

Іван Мяцельскі адзіны з нашай краіны выйшаў у дзесятку мацнейшых маладых праграмістаў.

У заключным этапе конкурсу які пройдзе з 14 па 18 лістапада ў г. Сан-Дыега (ЗША), будуць змагацца канкурсанты з Польшчы, Расеі,  Кітая, Галяндыі, Славакіі, ЗША, ПАР, Харватыі і іншых краінаў. 

Гл. таксама: 

Студэнты БДУ выйгралі міжнародную матэматычную алімпіяду

@ptymist 13:53, 19/10/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.