“Весьнік БДМУ” - дабраахвотна-прымусовая падпіска

Спроба зрабіць зь "Весьніка БДМУ" народную газэту ў чарговы раз правалілася. Адміністрацыя мэдунівэрсытэта спрабуе ажывіць выданьне шляхам прымусовай падпіскі студэнтаў і спагнаньня з кожнай групы артыкулаў.  Як і большасьць ВНУ, мэдычны ўнівэрсытэт мае сваю афіцыйную газэту, якая называецца ‘Веснік БДМУ’.

Зараз у гісторыі выданьня ня лепшыя часы. Каб працягваць быць зарэгістраванай, газэта павінна мець пэўную колькасьць падпісчыкаў. У дадатак значна пагоршылася фінансаваньне.

Каб вырашыць гэтыя дзьве праблемы, адміністрацыя БДМУ ўвяла “дабраахвотна-прымусовую” падпіску. Але гэта не дапамагло. І тады студэнтаў вырашылі падкупіць. Кіраўніцтва абяцала вярнуць грошы за падпіску (болей за 7000) у якасьці дадатку да стыпэндыі. Акрамя таго, дазвалялася прапусьціць пяць заняткаў. Але ж, канешне, студэнты грошыкаў не дачакаліся, і заняткі прапускаць не дазваляюць.

Тады кіраўніцтва вырашыла “ажывіць” зьмест газэты, шляхам прыцягненьня студэнтаў да напісаньня артыкулаў. Але рабілася ўсё з дапамогай добра вядомых мэтадаў. Дэканат абавязаў кожную групу прадаставіць па аднаму артыкулу. І гэта ўжо зусім іншая справа, якую проста вешаюць на беднага студэнта.

У выніку газэта застаецца нецікавай і стварае дадатковыя праблемы бедным студэнтам.
Kvetka 00:00, 20/01/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0893 seconds.