Беларускую АЭС будуюць расейскія і беларускія студэнты

Расейскія будаўнікі, якія пачалі ўзводзіць Астравецкую АЭС, прывезлі з сабой не толькі чарцяжы ды будаўнічыя матэрыялы, але і парадкі: на будоўлю вырашылі накіраваць студэнтаў з Расеі і Беларусі. Студэнты не супраць.

Аб тым, што на будаўніцтве атамнага аб’екту будуць працаваць студэнты з Беларусі і Расіі, стала вядома ў пачатку траўня. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

БРСМавец сьпіць. А грошы, хоць і не вялікія, ідуць

З 140 расейскіх студэнтаў, што пагадзіліся паехаць у Беларусь на лета дзеля ўдзелу ў сумесных беларуска-расейскіх будаўнічых атрадах, пэўную частку накіруюць у Гарадзенскую вобласць на будаўніцтва першай беларускай АЭС пад Астраўцом.

Выбар аб’ету для ўз’яднання беларускіх і расейскіх студэнтаў у супольным працоўным парыве не дзіўны: АЭС будуць па расейскім праекце, а на радзіме праекту студэнтаў даўна возяць на такія будоўлі.

На будпляцоўках АЭС па ўсёй Расеі студэнтам давяраюць самыя розныя працы: ад будаўніча-мантажных працаў да падрыхтоўкі праектнай дакументацыі. Цікава, што акрамя тынкоўкі сценаў і столяў студэнты праводзяць у населеных пунктах ля АЭС «экалагічныя (?) акцыі».

Беларускія студэнты раней таксама бралі ўдзел у будаўніцтве. У мінулым годзе ў Астравец накіроўвалі 17 студэнтаў з БрДТУ. І плацілі там нядрэнна: 4.5 млн. Для параўнання, заробак на будоўлі інтэрнату роднага ўніверсітэту тады ж не перавышаў 1.5 млн., што моцна не дацягвае да абяцанага кіраўніком БРСМ Ігарам Бузоўскім узроўню ў 10 млн.

Для расейскіх студэнтаў заробак на будоўлі стратэгічнага аб’екту чамусьці ніжэйшы. За месяц працы расейцам абяцаюць каля трох мільёнаў рублёў ($344). На іншых беларускіх аб’ектах ім даюць болей за 4 млн. Хаця госці з усходу ўжо ў шоку толькі ад таго, што вернуцца з будоўлі мільянерамі.

comments powered by Disqus
 
In 0.0586 seconds.