Спецыялістаў для беларускай АЭС адправяць вучыцца на Урал

Уральскі федэральны універсітэт будзе рыхтаваць спецыялістаў для АЭС, якая будуецца цяпер у Беларусі. Навучанне запланаванае па сумесных праграмах з БНТУ і БДУІР.


Фота: vkarpinsk.info

Дамова пра адкрыццё сумеснай магістэрскай праграмы з БДУІР пад працоўнай назвай «Электронныя сістэмы кантролю і кіравання фізічных установак» была дасягнутая ў часе візіту ў Мінск дэлегацыі УрФУ.

БДУІР таксама выказаў зацікаўленасць у супрацы з Уральскім федэральным універсітэтам па шэрагу напрамкаў падрыхтоўкі.

У адпаведнасці з планамі першы блок беларускай АЭС мусіць пачаць працу ў 2018 годзе.

ЯЧ 13:44, 19/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0616 seconds.