Студэнтка атрымала 4 млн. рублёў за квіток у Нацыянальны мастацкі

Тры студэнты, праграміст і мастачка сталі пераможцамі конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей». Яны і падзялілі агулам болей за 6 млн. рублёў, якія былі прызначаныя пераможцам.


Ганна Мельнічук

Штогод Нацыянальны мастацкі музей вызначае дызайн свайго ўваходнага квітка праз адмысловы конкурс. Ад удзельнікаў, якімі могуць стаць усе ахвотныя, патрабуецца наяўнасць 18 гадоў, а таксама арыгінальнасць і навізна ідэі квітка, каштоўнасць твору і яго адпаведнасць статусу галоўнага музея.

Як паведамляе прэс-служба музею, сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 29 чалавек, што выставілі 62 працы. 2 траўня музей нарэшце назваў пераможцаў. 

Цяпер усе ахвочыя трапіць на Нацыянальны мастацкі будуць рабіць гэта толькі з квітком, распрацаваным студэнткай Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту Ганнай Мельнічук. Акрамя сур’ёзнага тыражу сваёй задумы яна атрымае 4 млн. рублёў.


Квіток Ганны на 4 мільёны

Што да прызу глядацкіх сімпатый, то яго ўпершыню за дзевяцігадовую гісторыю конкурсу атрымалі адразу чатыры ўдзельнікі: інжынер-праграміст Аляксандр Патапаў, мастачка Ніна Райдан, студэнт БНТУ Уладзіслаў Мароз і студэнт БДУІР Сяргей Кібак. Кожны з іх займеў па 550 тыс. рублёў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.