Шведская паліцыя месяц шукае юзера Instagram, з-за якога сотні падлеткаў выйшлі на вуліцы

Шведская паліцы заявіла аб «прарыве ў расследаванні» інцыдэнту, які вывеў каля 200 шведскіх падлеткаў на вуліцы гораду Гётэнбергу і стаў прычынай арышту 27 чалавек. Галоўным падазроным у справе аказаўся карыстальнік папулярнай сацыяльнай сеткі Instagram.

У канцы снежня невядомы карыстальнік Instagram размясціў у гэтым фотасервісе, якім карыстаецца ўжо болей за 100 мільёнаў чалавек, абражальныя здымкі дзяўчын і хлопцаў — жыхароў гораду Гётэнберг.

Як паведамляе The Local, здымкі былі падпісаныя абражальнымі каментарамі, якія тычыліся сексуальнага жыцця падлеткаў і абвіначвалі іх ў занятку прастытуцыяй.

Пасля з’яўлення здымкаў у Фэйсбук хутка паўстала група «абражаных», стваральнікі якой заклікалі моладзь сабрацца на адной з вуліц гораду, каб знайсці і адпомсціць меркаванаму злачынцу.

Нягледзячы на тое, што акаўнт з абражальным фота на Instagram быў заблакаваны, каля 200 маладых людзей выйшлі на вуліцы Гётэнбергу. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй. 27 падлеткаў былі арыштаваныя з-за гвалту, які яны пачалі чыніць.


Падлеткі Гётэнбергу ля мясцовай гімназіі

Пэўны час уладальніцай абражальнага акаўнту паліцыя лічыла 17-гадовую школьніцу. Аднак пасля апытання прыкладна 100 чалавек, звязаных са скандалам, падазрэнні былі знятыя. І вось цяпер у справе з’явіўся новы падазроны. Ягонае імя з меркавання бяспекі прадстаўнік паліцыі Б’ёр Блікстэр называць адмовіўся.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.