ЕГУ сёлета атрымаў столькі ж грошай, колькі Акадэмія кіравання пры прэзідэнце патраціць у наступным

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні ўтрымліваецца за кошт датацый з розных краін. Сёлета сума ахвяраванняў заходніх краін і фундацый у ягоныя фонды аказалася параўнальнай з бюджэтам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і на 15% меншай за бюджэт БРСМ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвясціў, што свой шосты год знаходжання ў Вільні ён скончыць з немалым падарункам са Злучаных Штатаў. Сёння было абвешчана, што фундацыя Макартураў вылучыць беларускаму ўніверсітэту ў выгнанні $500 тыс. у ягоны дабрачынны фонд.


Студэнты ЭГУ у час візыту ў Страсбург

Агулам 2012 год аказаўся даволі паспяховым для ўніверсітэту, што пазіцыянуе сябе як адзіны беларускі, які здолеў захаваць сваю незалежнасць і адданасць ідэі акадэмічнай свабоды. Толькі на наступны год ЕГУ здолеў атрымаць дадатковых $3.15 млн.

Агульная сума ахвяраванняў ад замежных донараў сёлета склала $3.85 млн. Гэта сума роўная бюджэту Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. І толькі на 15% меншая за аб’ем бюджэтнага фінансавання Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

Па колькасці студэнтаў Акадэмія кіравання падобная да ЕГУ. Вядома, што каля двух трацінаў студэнтаў ЕГУ навучаецца на завочным аддзяленні. Структура размеркавання студэнтаў Акадэміі кіравання па аддзяленнях невядомая.

ЕГУ «з’яўляецца універсітэтам, заснаваным на еўрапейскіх каштоўнасцях. Яго мэта — зніжаць бар’еры, якія падзяляюць Беларусь і Еўропу, і падтрымаць інтэграцыю Беларусі ў Еўропу», — заявіў новы старшыня кіруючай рады ЕГУ, прафесар-эмерыт палітычных навук і дзяржаўнага адміністравання Стакгольмскага ўніверсітэта Даніэль Таршыс на святкаванні 20-годдзя ўніверсітэту ў палацы ўраду Швецыі. У час урачыстасцяў Швецыя абвясціла аб вылучэнні дадатковых $1.45 на фінансаванне ЕГУ, што зрабіла гэту краіну буйнейшым донарам універсітэту ў гэтым годзе.

Цяпер да 70% сродкаў ўніверсітэт у выгнанні атрымлівае ад спонсараў, якія пераважна месцяцца ў краінах Паўночнай Еўропы і Амерыцы. Акрамя Швецыі грошы на ўтрыманне ЕГУ сёлета вылучылі Нарвегія (па $900 тыс. цягам трох гадоў), ЗША ($1 млн. на тры гады), фундацыя Макартураў ($500 тыс.).

Акрамя гэтых краін і фундацыі, ЕГУ у розныя часы фінансавалі Грэцыя, Літва, Данія, Чэхія, Ірландыя, Open Society Institute Джорджа Сораса, фундацыя Робэрта Боша і іншыя донары, у тым ліку прыватныя.

Нядаўна было абвешчана, што ЕГУ збіраюцца пашырыць на расейскамоўнае насельніцтва Германіі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0652 seconds.