У Гародні адкрыўся фаст-фуд-цэнтр БРСМ

«Моладзевыя цэнтры» БРСМ мусяць дапамагчы арганізацыі самой зарабляць на існаванне. Аднак пусцяць у іх толькі правераных людзей. Першы з такіх цэнтраў на днях адчыніўся ў Горадні.

У моладзевым цэнтры, які заняў будынак былога кінатэатра «Гродна» у самым цэнтры гораду, будзе дыска-заля, інтэрнэт-клуб з Wі-Fі, кафэ-бар і нават зала гульнявых аўтаматаў. Усё гэта будзе працаваць пад эгідай БРСМ і прыносіць арганізацыі значныя сродкі. Кіраўнікі арганізацыі прызнаюцца, што з іх дапамогай яны спадзяюцца выйсці на частковае самафінансаванне.

Будавалі цэнтр з дапамогай студэнцкіх атрадаў. Студэнты ж мусяць стаць і галоўнай крыніцай прыбытку гарадзенскага БРСМ. Аднак як кажа кіраўнік мясцовай ячэйкі БРСМ Юры Аляксей, у моладзевыя цэнтры дапусцяць толькі тых, хто «ўдзельнічае ў правядзенні дзяржаўнай моладзевай палітыкі».

Фішка цэнтра — дзве фаст-фуд кавярні. Адна з іх кругласуткавая і мае месца на 16 чалавек. Другая вызначаецца большымі памерамі: у ёй адначасова павячэраць могуць да 80 чалавек, што абыдзецца ім максімум у 30 тысяч рублёў.

Фота «Вячэрні Гродна»

Акрамя гэтага ў цэнтры з’явіцца інтэрнэт-клуб для навучання кампутарнай пісьменнасці ветэранаў і пенсіянераў. Для маладзейшай аўдыторыі адкрыюцца некалькі клубаў сучасных танцаў.

А праз некалькі месяцаў улады Гародні абяцаюць дабудаваць яшчэ адзін цэнтр на 4 тысячы чалавек. Ён мусіць стаць самым вялікім падобным аб’ектам у краіне.

Былы палац культуры будаўнікоў на праспекце Касманаўтаў размесціць 5 БРСМ-рэстаранаў, дысказалі, боўлінг, салон прыгажосці. БелТА перадае, што дзяржава выдаткуе на праект каля $6 млн.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.