Настаўнікаў і выкладчыкаў абавяжуць ведаць беларускую

Міністэрства адукацыі ініцыявала ўнясеньне зьменаў у «Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Цяпер выкладчыкаў, настаўнікаў і іх кіраўнікоў забавяжуць валодаць беларускай.

Артыкул 21 закону, які вызначае права грамадзян Беларусі на атрыманьне адукацыі на нацыянальнай мове, міністэрства пад кіраўніцтвам Сяргея Маскевіча прапанавала дапоўніць рэвалюцыйнай па сваёй значнасьці прапановай:

«Кіраўнікі і пэдагагічныя работнікі сыстэмы адукацыі павінныя валодаць беларускай і расейскай мовамі», — цытуе «Народная воля» праект папраўкі.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за гэта новаўвядзеньне — законапраект прыняты і накіраваны для зацьвярджэньня ў Савет рэспублікі.

Акрамя іншага, папраўкі ў закон аб мовах паводле афіцыйных паведамленьняў забясьпечваюць права меншасьцяў на атрыманьне адукацыі на нацыянальнай мове і дазваляе арганізоўваць навучальны працэс на ангельскай мове. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2605 seconds.