Адстаўны палкоўнік артылерыі стаў намесьнікам міністра адукацыі
Аб прызначэньні двух новых намесьнікаў міністра адукацыі абвешчана надоечы. Абодва ніколі не працавалі ў адукацыйных установах, а адзін з новых топ-чыноўнікаў перад тым, як прыйсьці ў Мінадукацыі, служыў у Расеі і Беларусі ў артылерыйскіх войсках.
Зоймецца палкоўнік прыкладна тым, чым займаўся апошнія сем гадоў у войску: «ўмацаваньнем і разьвіцьцём
Яшчэ адным намесьнікам Маскевіча стане Васіль Будкевіч. Ён прыйшоў на замену Казіміру Фарыно, што курыраваў школьную адукацыю 10 гадоў яшчэ з часоў Аляксандра Радзькова.
Біяграфія Васіля Будкевіча мае два знамянальныя факты.
«Калі ў яго
з-за грамадзкай дзейнасьці дзесьці, умоўна кажучы, дах паехаў у пэўных пытаньнях, то правядзем выхаваўчую працу і праводзім», — казаў Будкевіч пра словы Герашчанкі аб тым, што Беларусь ёсьць «рускай дзяржавай», паставіўшы пад сумнеў існаваньне беларускай мовы і незалежнасьці.
Урэшце, Герашчанка быў звольнены з аддзелу моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебска. А Будкевіч пайшоў на падвышэньне і стаў намесьнікам начальніка ўпраўленьня адукацыі Віцебскай вобласьці. У біяграфіі новасьпечанага намесьніка міністра адзначаецца валоданьне ангельскай мовай. Акрамя іншага спадар Будкевіч зоймецца і рэформай вышэйшай адукацыі, адным з вынікаў якой мусіць стаць падвышэньне ўзроўню валоданьня ангельскай сярод выпускнікоў ВНУ.