БРСМ таксама жадае эўрапейскіх грошай на лепшую будучыню Беларусі

Афіцыйны саюз моладзі, які атрымлівае да 95% усяго фінансаваньня, прызначанага на беларускую моладзевую палітыку, заявіў аб жаданьні стаць атрымальнікам грантаў Эўрапейскага зьвязу.

У студзені першага сакратара Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігара Бузоўскага прынялі ў французскім Стразбурзе ў межах сэсіі Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы. Там кіраўнік БРСМ «навёў кантакты» і цяпер зьбіраецца «прыцягваць эўрапейскія гранты» для «экалягічных студатрадаў».


Эўрапейскія грошы кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі (у цэнтры) зьбіраецца траціць на экалёгію, а беларускія - на ўзбраеньне сваіх «байцоў»

Да сэмінару ў Стразбурзе пра экалягічныя атрады БРСМ не было нічога чуваць. Але цяпер за іх стварэньне абяцае актыўна ўзяцца Бузоўскі. Як перадае БелТА, першы сакратар ужо ведае тых эўрапейцаў, што «ўзаемна зацікаўленыя ў разьвіцьці супрацоўніцтва».

Экалягічныя студатрады зоймуцца добраўпарадкаваньнем тэрыторый: чысткай берагоў рэк і азёр, уборкай лесапаркавых зон і г.д.

«Эўрапейская супольнасьць зацікаўленая ў тым, каб захаваць унікальныя прыродныя рэсурсы Беларусі», — упэўнены лідэр БРСМ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0995 seconds.