8 наведвальнікаў канцэрту Food not bombs арыштаваныя, яшчэ 7 пакараныя штрафам

14 судзьдзяў у панядзелак працавалі ў судах Менску над 16 справамі абвінавачаных хуліганстве і знаходжаньні ў нецьвярозым выглядзе ў публічным месцы наведвальнікаў суботняга канцэрту ў падтрымку ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». Усе маладыя людзі, супраць якіх высунулі абвінавачаньні, былі прызнаныя вінаватымі. Найбольшы тэрмін атрымала дзяўчына, што раней праходзіла па справе менскіх анархістаў.

У суботу дабрачынны канцэрт у падтрымку міжнароднай ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» (Food not bombs), на якім у ДК МТЗ мусілі выступіць восем гуртоў, быў перарваны спэцназаўцамі. Яны ўварваліся ў памяшканьне клюбу і затрымалі ўсіх прысутных, пашкодзіўшы пры гэтым музычнае абсталяваньне.

Да суду былі затрыманыя 16 чалавек, астатніх пасьля дактыляскапіі, фатаграфаваньня і напісаньня тлумачальных адпусьцілі. Прычынай затрыманьня міліцыя назвала падозраньне ў захаваньні і распаўсюдзе наркотыкаў наведвальнікамі канцэрту.

Адзін з затрыманых — Ігар Трухановіч — быў моцна зьбіты. Дыягназ — чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Ён дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі.

Іншыя затрыманыя ў панядзелак былі пакараныя арыштамі альбо штрафамі.

Расповед відавочцы -> Як я схадзіў на канцэрт

Поўныя сьпіс пакараных публікуе belarus.indymedia.org. Па 2 сутак арышту атрымалі: Павел Беланаў, Павел Грыневіч, Аляксандр Педаш, Андрэй Сьцяпанаў, А. Васіленка, Яўген Цыкуненка і Дзьмітры Харланчук. Штраф у памеры 70 тысяч рублёў атрымаў Дзьмітры Гураў, 105 тысяч — Аляксандр Ярашэвіч, 140 тысяч — Яўген Уласенка і Дзяркач Павал, 175 тысяч — Мікіта Уласенка, Уладзімір Дзьмітрачкоў і Яўген Рубашка.

Найбольшы тэрмін арышту, 3 сутак, атрымала Алена Дубовік, што ўвосень 2010 году праходзіла па справе «менскіх анархістаў».

Пасьля суду ўсе пакараныя штрафамі наведвальнікі канцэрту былі адпраўленыя ў цэнтар на вуліцы Акрэсьціна.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0851 seconds.