З наступнага месяцу плата за інтэрнаты павялічыцца максымум на 20 тыс.

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч анансаваў чаканае падвышэньне платы за пражываньне ў студінтэрнатах з 1 красавіка. Сярод двух магчымых сцэнараў пакуль выбраны найбольш прывабны для студэнтаў: для іх плата ўзрасьце ня болей, чым на 20 тысячаў.

З 1 красавіка многія студэнты рыхтаваліся значна скараціць свае бюджэты: у сувязі з ростам базавай велічыні чакалася, што са 105 да 300 тысячаў вырасьце плата за пражываньне ў інтэрнатах найлепшай катэгорыі.

Але на днях Сяргей Маскевіч заявіў, што рост будзе не такім рэзкім.

Як паведамляе БелТА, Міністэрствам адукацыі накіраваны на ўзгадненьне праект новага нарматыўнага акта, які прадугледжвае «памяншэньне кратнасьці базавай велічыні, ад якой залежыць памер платы за карыстаньне інтэрнатам», у 2.5 разы.

Такім чынам, калі студэнт плаціў за інтэрнат 105 тыс. рублёў, то пасьля 1 красавіка будзе плаціць каля 120 тыс. рублёў і ня болей.

Як вырасьце аплата за беларускія студэнцкія інтэрнаты

  • Пражываньне ў інтэрнатах зь нізкім узроўнем камфартабэльнасьці:
  • Было — 35 тыс.; стане -> 40 тыс.
  • Пражываньне ў інтэрнатах сярэдняга узроўню:
  • Было — 70 тыс.; стане -> 80 тыс.
  • Пражываньне ў найлепшых інтэрнатах:
  • Было — 105 тыс.; стане -> 120 тыс.

З 1 красавіка 2012 году памер базавай велічыні ў Беларусі вырасьце амаль у тры разы — з цяперашніх 35 тыс. рублёў да 100 тыс. рублёў. Адпаведна, з 1 красавіка вырастуць памеры штрафаў, падаткаў і збораў і іншых плацяжоў, прывязаных да яе.

За што яшчэ прыйдзецца плаціць болей з красавіка?

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.