Супольны праект «Танцы з Бубнам» (+mp3)

Супольны праект «Танцы з Бубнам» прадстаўляе сабой калябарацыю культавага электроншчыка Ўлада Бубна зь беларускімі літаратарамі. Дэбютны міні-альбом быў названы проста і з густам «B-52» – па колькасьці літаратурна-музычных інгрыдыентаў, якія ўвайшлі ў яго склад і былі як сьлед зьміксаваныя «бармэнам». Галасамі «B-52» сталі Вольга Гапеева, Тацьцяна Беланогая і Байсан. Каштуйце!

Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысьвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім сьвеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галяндыі, Швэцыі, Бэльгіі, Польшчы, Расіі, Вэнгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў – ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

У 2010 годзе Ўладзіслаў падпісаў кантракт з буйнейшай эўрапейскай кампаніяй Believedigital, якая прадстаўляе ў інтэрнэце кампазыцыі такіх музыкаў, як Luciano, Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta. Альбомы, запісаныя Бубнам, распаўсюджваюцца буйнейшымі музычнымі нэт-рэсурсамі — Beatport, Emusic, Amazon, ITunes, Google music, Rhapsody, VirginMegaFr, Junodigital,Spotify, DjShop De,7 Digital, Hardstyle.com, Myxer і тузіном іншых. Кампазыцыі праекту будуць дасяжныя для айчыннай аўдыторыі бясплатна.

Buben feat Hapeyeva — Vahon № 898. Chill out – прысьвячэньне менскаму мэтро

Вольга Гапеева — аўтарка кніг «Рэканструкцыя неба», «Няголены ранак», «Мэтад муаравых крэсак», «Прысак і пожня». Удзельніца шматлікіх міжнародных канфэрэнцый і літаратурных фэстываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпэндыятка Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменьніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама дасьледаваньнямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялёгіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджаньні).

Buben feat Belanogaya - … is temporarily blocked… Самы лірычны Techno-Trance 2012 году

Тацьцяна Беланогая – творчы дэбют адбыўся ў 2002 годзе. Зьяўляецца яркай прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песьні. Выконвае песьні на ўласную лірыку і вершы клясыкаў. Тэмы сумленнага выбару, каханьня, прагі да волі творчай душы – асноўныя ў яе творчасьці. У розныя гады — пераможца конкурсаў «Бардаўская восень» і «ОРРА». Мае чатыры нумарныя альбомы: «Там, дзе мы», «Пабачыць сьвет», «Дзвюхкроп’е» і «Ніткі» і ўдзел у шматлікіх складанках.

Buben feat Bajsan - Zvany. Сакральныя вершы і break beat – welcome to 21 стагодзьдзе!

Байсан (Алесь Плотка) – пачаў друкавацца ў 2000 годзе ў самвыдаце, публікуецца ў пэрыёдыцы. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, сваёй творчасьцю прапагандуе ідэю беларусаў генэрацыі 2.0 (беларусаў сьвету). Заснавальнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і Bajsan, у іх складзе — альбом «Best of JL» і шматлікія складанкі. Аўтар тэкстаў канцэпутальнага альбому гурта IvoryGod «Alienation». Дыплямант беларускага ПЭН-у, адзін з аўтараў скандальнай п'есы «Каханьне і гашыш».

Спампаваць міні-альбом з сайту ultra-music.com (18.4 Mb)

16:00, 05/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.