Кіраўнік БРСМ пабываў у Эўрапейскім судзе па правах чалавека

Кіраўнік БРСМ узяў удзел у паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы і наведаў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Кампанію першаму сакратару БРСМ у сталіцы эўрапейскага парлямэнтарызму склаў актывіст клюбаў ЮНЭСКА.

Першага сакратара Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігара Бузоўскага прынялі ў французскім Стразбурзе ў межах сэсіі Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы, паведамляе сайт БРСМ.

Кіраўнік «самай масавай маладзёжнай арганізацыя краіны» атрымаў магчымасьць наведаць сэсію парлямэнту ў якасьці назіральніка, а таксама агледзецца ў Эўрапейскім моладзевым фондзе і Эўрапейскім судзе па правах чалавека.


Паседжаньне адукацыйнага сэмінару для маладых парлямэнтарыяў
і моладзевых лідэраў Расеі і к
раін СНД

Візыт Ігара Бузоўскага адбыўся ў межах адукацыйнага сэмінару для маладых парлямэнтарыяў і моладзевых лідэраў Расеі і краін СНД. Як адзначае БелТА, маладыя парлямэнтарыі сабраліся ў Страсбургу, каб «дапрацаваць палажэньне аб моладзевай міжпарлямэнцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД». Таксама «лідэры» падумваюць стварыць «міжнародны моладзевы рух на постсавецкай прасторы».

Як паведамляецца, беларускі вопыт працы з моладзевымі арганізацыямі выклікаў «вялікую цікавасьць» у пост-савецкіх маладых парлямэнтарыяў. У сэмінары бралі ўдзел яшчэ 29 прадстаўнікоў краін СНД.

Візыт Бузоўскага, кампанію якому склаў студэнт БДУ і актывіст Беларускай асацыяцыі клюбаў ЮНЭСКА Іван Макараў, адбыўся адначасова з сэсіяй ПАСЕ, куды звычайна не запрашаюць беларускіх афіцыйных асобаў. Беларусь не зьяўляецца сябрам ПАСЕ, а сёлета нашы парлямэнтарыі страцілі надзеі атрымаць статус адмыслова запрошаных з-за адмовы краіны ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.