Лукашэнка: трэба разабрацца з прыватнымі ВНУ

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паколькі ў зьдзяйсьненьні менскага выбуху падазраецца навучэнка прыватнага ВНУ, з гэтымі навучальнымі ўстановамі «трэба разабрацца». Таксама стала вядома, што да выбуху мае дачыненьне сябра БРСМ.

У час свайго звароту да парлямэнту Аляксандр Лукашэнка зьвязаў менскі тэракт з прыватнымі навучальнымі ўстановамі:

«Трэба паглядзець, што там за прыватныя ВНУ. Адна студэнтка з гэтага тэракту з прыватнага ВНУ. Ня можа быць, што ў нашых прыватных ВНУ рыхтуюць такіх людзей. Трэба тэрмінова разабрацца», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што яны «зараз уважліва вывучаюць гэтыя прыватныя ВНУ». Зрэшты, няма спакою і ў дзяржаўных ўнівэрсытэтах:

«Трэба яшчэ разабрацца, што там за выкладчыкі ў дзяржаўных ВНУ».

Таксама ён заявіў аб неабходнасьці карэннага перагляду моладзевай палітыкі, бо ў БРСМ таксама ёсьць свая «пятая калёна».

«Падаецца, сярод тых, каго мы затрымалі, з БРСМ нехта ёсьць», — сьцьвярджае Лукашэнка.

З гэтай нагоды кіраўнік краіны заявіў, што шмат разоў раіў «нікога не цягнуць у БРСМ».

«Цяперашні камсамол мусіць вырастаць са школы. Трэба рабіць так, каб акцябраты і піянэры ганарыліся тым, што апранулі гальштук. Застаецца адзіная задача: прыбраць няўгодных. Каму патрэбная гэта колькасьць?» — сказаў Лукашэнка.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.