Палова беларусаў ужо 3 гады ня бачылі замежнікаў

Апошняе дасьледаваньне незалежных беларускіх сацыёлягаў пацьвярджае міт аб ізаляванасьці беларусаў. Паводле яго, 59% беларусаў за апошні год ні разу не выяжджалі за межы краіны, а 56% за тры гады так і не сустрэлі ніводнага замежніка.

Вынікі першага пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году вялікага апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) кажуць аб нізкай мабільнасьці беларусаў. Гэтак за апошнія тры гады толькі 44,3% беларусаў сустракалі замежнікаў (ня лічачы грамадзян СНД), а 3 з 5 жыхароў нашай краіны ніводнага разу не выяжджалі за яе межы.

Яшчэ 2.6 мільёны беларусаў не выяжджалі за межы са свайго раёну альбо вобласьці ў мінулым годзе.

«Вядома, з мабільнасьцю эўрапейцаў гэта не параўнаеш, але, як гаворыцца, працэс пайшоў», — адзначаецца ў дакладзе НІСЭПД.


Беларусы думаюць пра эміграцыю ўсё часьцей. Дадзеныя НІСЭПД

Дарэчы, 1 з 10 беларусаў езьдзіць за пакупкамі ці ў госьці ў бліжэйшыя краіны Эўразьвязу. Значыць, паводле сацыёлягаў, толькі мільён беларусаў мае доступ за шэнгенскіх візаў і нагоду для іх атрыманьня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.