Ва ўстановах адукацыі ўзмоцненыя меры бясьпекі

Ад выбуху ў менскім мэтро пацярпелі прыкладна 15 студэнтаў, ёсьць таксама настаўнікі і пэдагогі. Паводле міністра адукацыі, у сувязі з тэрактам адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы ў ВНУ, а ва ўсіх установах адукацыі ўзмоцненыя меры бясьпекі.


Многім пацярпелым у час тэракту не было і 20 гадоў. Фота Юля Сакалоўская

«Спэцыяльны ліст з рэкамэндацыямі аб тым, як узмацніць увагу пэрсаналу навучальных устаноў, мы разаслалі ва ўсе навучальныя ўстановы краіны, камітэты па адукацыі яшчэ раніцай», — распавёў БелТА міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.

Акрамя таго, усе масавыя мерапрыемствы ў сыстэме адукацыі адмененыя да пятніцы.

Па словах міністра, сярод пацярпелых ад выбуху — больш за 10 школьнікаў, прыкладна 15 студэнтаў, ёсьць таксама настаўнікі, пэдагогі, выхавацелькі. «Большасьць пацярпелых школьнікаў зараз знаходзіцца дома. Да іх абавязкова прыйдуць пэдагогі і псыхолягі».

Сярэдні ўзрост пацярпелых — 33 гады

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0565 seconds.