Фэстываль Men’s Fest стаў конкурсам і прымае заяўкі на ўдзел

У гэтым годзе фэст пераўтвараецца ў музычны конкурс з мэтай падтрымкі беларускамоўных калектываў. «Сьпяваць па-беларуску — гэта прыгожа, сучасна, модна, — кажуць арганізатары штогадовага фэсту. — Разьвіцьцё альтэрнатыўнай беларускамоўнай сцэны — дзеля гэтага і задумваўся першы Men’s Fest у 2009 годзе».


Першы Men’s Fest прайшоў 22 лютага 2009 году ў менскім R-club

Падаваць заяўку можа любы гурт, які можа прадставіць на «суд» 2 творы ўласнага сачыненьня на беларускай мове. На працягу некалькіх тыдняў рэгіянальнымі прадстаўнікамі будзе праведзены адбор у форме канцэрта, дзе гледачы вызначаць галасаваньнем лепшы гурт рэгіёна. Гэты гурт будзе ўдзельнічаць (дарога аплочваецца) у фінальным мерапрыемстве 14 траўня 2011 года ў Берасьці. У фінале аўтарытэтнае журы разам з публікай (вырашальны голас за журы!) вызначыць 3 лепшых гурты, якія атрымаюць узнагароды. Таксама будзе абраны лепшы музыка фэсту ў некалькіх намінацыях.

З 15 сакавіка 2011 года па 13 красавіка 2011 года прымаюцца заяўкі ад гуртоў, якія жадаюць паўдзельнічаць у музычным конкурсе Men’s Fest 2011. Дасылаем на hardzones@gmail.com.

Зьмест заяўкі

  • Назва гурта
  • Горад
  • Склад (з разьмеркаваньнем па інструмэнтах)
  • Узрост гурта
  • Тэксты 2 абраных для конкурсу песень
  • Фанаграму 2 абраных для конкурсу песень
  • Кантакты (email.,маб.нумар), І/П кантактнай асобы

Вось якія прызы чакаюць пераможцаў Men’s Fest 2011:

  • 1 месца. Гурт атрымлівае сэртыфікат удзельніка аднаго з найбуйнейшых рок-фэстаў Украіны і засьпявае па-беларуску перад шматтысячнай аўдыторыяй — Захід 2011
  • 2 месца. Прыз — поўная распрацоўка сайту гурта «пад ключ» з аплатай дам.імя і хостынгу.
  • 3 месца. Прыз — 20 якасных дызайнэрскіх цішотак зь лягатыпам гурта.

Да таго ж усіх удзельнікаў фіналу чакае сюрпрыз!

11:00, 24/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0661 seconds.