Гарадзкое каханьне: казка на ноч

Ці ёсьць у захутаных у плітку і пасыпаных сольлю шырокіх і шумных гарадзкіх вуліцах месца для маленькага цуду казачнага спатканьня? Гэтай праблемай вырашыла сур’ёзна заняцца Юля Фокс. І ў яе аб’ектыў трапіла каханьне ўзвышанае, каханьне-пошук. Пра гэта наш першы ў сэрыі фотагісторыяў расповед пра гарадзкія спатканьні.

Кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная, 20) у самым цэнтры Менску. Прыемныя інтэр’еры ў ім спалучаюцца з утульнымі і цёплымі канапамі, якія гатовыя прыняць усіх закаханых.

Максым, 23 гады, вывучае мастацтва ў ЭГУ. Максым — сыраед. Пасьля гэтага спаткаваньня ён вырашыў засяродзіцца на садавіне.

Мар’яна, 23 гады, вывучае дызайн у менскай Акадэміі мастацтваў. Цяпер у яе вакацыі, але яна не зьязджае да бацькоў у Гародню. Яе бацькі таксама мастакі.

Максым і Мар’яна пазнаёміліся болей за год таму праз агульных знаёмых.

Максым напісаў кнігу-казку для Мар’яны. Знаёмая мастачка стварыла ілюстрацыі. Але калі кніга была гатовая, не было магчымасьці падараваць яе: каханьне-пошук вымагае часу.


І вось іх першае спатканьне за доўгі час.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0541 seconds.