Новы міністар адукацыі: у беларускай сыстэме ўсё OK

Новы міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч лічыць, што беларуская адукацыйная мадэль «устойліва і пасьпяхова разьвіваецца». Зьмяняць ён нічога не плянуе, акрамя «асобных элемэнтаў кіраваньня».


Былы міністар Радзькоў прадставіў новага - Маскевіча. Кадр з сюжэту АНТ

«Прынятыя ў сыстэме адукацыі рэформы ствараюць усе перадумовы для таго, каб яна была устойлівай і пасьпяхова разьвівалася», — заявіў Сяргей Маскевіч у інтэрвію тэлеканалу АНТ. На яго думку, у адукацыйнай сыстэме існуе «неабходнасьць спрашчэньня некаторых элемэнтаў кіраваньня».

Сяргей Маскевіч, былы рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, перад тым, як заняць пасаду міністра ўзначальваў камітэт Палаты прадстаўнікоў па міжнародным справам і сувязям з СНД.

Прадстаўляючы новага кіраўніка папярэдні міністар адукацыі, Аляксандр Радзькоў, адзначыў, што ў Беларусі створаная заканадаўчая база адукацыі. Па яго словах, Кодэкс аб адукацыі прыняты палатамі парлямэнту і цяпер знаходзіцца на разглядзе ў прэзыдэнта.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.