Белсат запрашае на стажыроўку

Тэлеканал «Белсат» запрашае маладых журналістаў, студэнтаў і выпускнікоў, зацікаўленых працай у журналістыцы, на месячную стажыроўку. Стажыроўка адбудзецца ў рэдакцыі парталу тэлеканалу, а таксама ў Варшаве.

Дэдлайн для рэзюмэ — 24 сьнежня 2010 г. У першую чаргу запрашаюцца маладыя журналісты, студэнты, выпускнікі, зацікаўленыя працай у журналістыцы, якія яшчэ ня маюць 25 гадоў. Кандыдаты павінныя вельмі добра валодаць вуснай і пісьмовай беларускай мовай, а таксама сучаснай ангельскай.

Пачатак тыднёвай падрыхтоўкі ў Варшаве 31 студзеня 2011 г. Падрабязьней на сайце тэлеканалу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.