«Let It Go» — новы міні-альбом Open Space даступны ў Сеціве

1 сьнежня беларускі інды-гурт Open Space выпусьціў новы міні-альбом пад назвай «Let It Go», які папярэднічае заплянаванаму на вясну наступнага года паўнафарматнаму альбому. Новы EP стане ўжо 4 дыскам у скарбонцы гурта. Міні-альбом уключае ў сябе чатыры песьні, якія распавядаюць аб тым, што «адбылося» з Open Space з часу апошняга альбома «Deal With Silence».

Сам дыск, як і яго электронны варыянт, будзе распаўсюджвацца бясплатна на канцэртах гурта. Як напісана на сайце Open Space:

«Цяпер няма сэнсу пісаць, што дыск можна будзе бясплатна спампаваць у інтэрнэце — гэта ўжо стала трэндам і маецца на ўвазе па змоўчаньні. Але, у рэшце, мы вырашылі зрабіць невялікі наклад — усё-такі без гэтага альбом — не альбом. Няхай гэта стане прыемным сюрпрызам для тых, хто ходзіць на нашы выступленьні».

Спампаваць міні-альбом можна на сайце Open Space.

11:00, 03/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0709 seconds.