Лідэр Open Space стаў лепшым валянцёрам міжнароднай сеткі Y-peer

Віталь Маціеўскі, саліст гурта Open Space і па сумяшчальніцтве беларускі амбасадар беларускай моладзевай сеткі Y-peer быў прызнаны лепшым «валянцёрам чэрвеня» сярод 40 краін міжнароднай сеткі Y-peer.

Беларускі валянцёр заваяваў міжнароднае журы сваёй актыўнасьцю: за месяц ён пасьпеў паўдзельнічаць у аўтамарафоне, правесьці 10 трэнінгаў і актыўна ўдзельнічаць у жыцьці беларускіх грамадзкіх арганізацый.

Штомесяц дзесяткі валянцёраў з усяго сьвету расказваюць аб сваіх дасягненьнях міжнародным каардынатарам сеткі, якія выбіраюць лепшага зь лепшых, таго, на каго варта раўняцца.

«Вопыт беларускіх валянцёраў на самой справе варты ўвагі. Мы стараемся сачыць за новымі тэхналёгіямі, пастаянна ўдасканальвацца, прыдумляць новыя падыходы да падачы інфармацыі. І ўсё дзеля таго, каб наша дзейнасьць на самай справе прыносіла карысьць і рабіла сьвет лепш.

Званьне лепшага валянцёра месяца сярод міжнароднай сеткі накладвае на мяне яшчэ большую адказнасьць», — распавёў Віталь Маціеўскі.

Беларуская сетка моладзевых ініцыятываў (Y-PEER Беларусь) зьяўляецца часткай Міжнароднай Сеткі Y-PEER і ўяўляе сабой глябальную ініцыятыву ў навучаньні, заснаваную на прынцыпе «роўны-роўнаму». Праца сеткі была ініцыяваная Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у верасьні 2007 года і ўяўляе сабой электронны рэсурс для валянцёраў у сфэры роўнага навучаньня www.ypeer.by.

Паводле прэс-рэлізу

13:22, 09/07/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0731 seconds.