Стыпэндыі Оксфардзкага ўнівэрсытэту для беларусаў
Унівэрсытэт Оксфарду абвясьціў конкурс на атрыманьне стыпэндый для навучаньня ў магістратуры гуманітарных факультэтаў. Для атрыманьня стыпэндыі неабходна апошнія тры месяцы пражываць у Беларусі, прэтэндаваць на навучаньне на сацыяльных ці гуманітарных факультэтах Оксфардзкага ўнівэрсытэту, мець выдатныя веды ангельскай і быць патэнцыйным лідэрам на радзіме.
У адным з самых вядомых каледжаў Оксфарду Трыніці коледж з наступнага году могуць зьявіцца і беларускія студэнты
Стыпэндыя прызначаная для тых, хто акрамя выдатных акадэмічных посьпехаў здольныя прадэманстраваць, што зьяўляюцца патэнцыйнымі лідэрамі грамадзкай думкі Беларусі. Яна распаўсюджваецца толькі на аднагадовыя праграмы сацыяльных і гуманітарных факультэтаў оксфардзкіх каледжаў. Пасьля сканчэньня навучаньня студэнт мусіць вярнуцца ў Беларусь для працягненьня навучаньня\працы.
Стыпэндыя пакрывае кошт навучаньня, а таксама пражываньня ў Вялікабрытаніі. Для яе атрыманьня неабходна здаць адзін з міжнародных тэстаў па ангельскай, прайсьці інтэрвію і скончыць бакаляўрыят, пажадана беларускі.
Дэдлайн для падачы заявай — 12 студзеня 2011. Больш інфармацыі глядзіце па спасылцы Oxford Program Notes for Applicants.