Лявон Вольскі выступіць у Лёндане
Лявон Вольскі на гэтым тыдні ўпершыню наведае Лёндан. Галоўная мэта візыту — творчая сустрэча, якая адбудзецца 9 кастрычніка.
Сустрэча адбудзецца ў Беларускім доме, які належыць Згуртаваньню беларусаў у Вялікабрытаніі. Падчас імпрэзы лідэр N.R.M і «Крамбамбулі» будзе адказваць на пытаньні гледачоў, сьпяваць песьні і чытаць вершы. Візыт адбываецца па запрашэньні
«Ідэя запрасіць Лявона ў Англію зьявілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады ня было магчымасьці гэта ўсё арганізаваць. Мы вельмі радыя, што зараз гэта атрымалася, — распавядае галава
Англа-беларускага таварыства Джым Дзінглі. — Акрамя творчай сустрэчы падчас візыту таксама плянуецца шэраг прыватных сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і іншыя мерапрыемствы».
Нагадаем, што Лявон Вольскі ў гэтым годзе выдаў адразу некалькі новых дыскаў: навагодні супольны праект «Такога няма нідзе», сольны альбом на вершы беларускіх клясыкаў «Белая яблыня грому», а таксама новы сынгл «Крамбамбулі» «
Анонс па-ангельску