Больш за ўсё часу амэрыканскія карыстальнікі Інтэрнэту праводзяць у сацыяльных сетках

Паводле статыстыкі, львіная доля часу, які карыстальнікі праводзяць он-лайн, сыходзіць на сацыяльныя сеткі. Ашаламляльны рост іх папулярнасьці за апошні год прымусіў яшчэ раз задумацца пра рэальнасьць паралельнага Сеціва і, нават, жыцьця, якое многія праводзяць у Інтэрнэце.

Facebook, Twitter і аналягічныя сайты займаюць прыкладна 22,7% — амаль чвэрць часу, які сярэднестатыстычны амэрыканец праводзіць у Сеціве. Іншыя найбольш папулярныя актыўнасьці (он-лайн гульні і праца з e-mail) займаюць толькі 10.2% і 8.3% часу адпаведна. Такія дадзеныя ўтрымлівае дасьледаваньне кампаніі Nielsen Online пад назовам «што амэрыканцы робяць он-лайн».

Калі параўнаць гэтыя лічбы з аналягічным мінулагоднім дасьледаваньнем, бачныя цікавыя трэнды. Па-першае, доля часу, які юзэры трацяць на камунікацыі ў сацыяльных сетках, павялічылася на 43%. Па-другое, Facebook ператварыўся ў стоадсоткавага лідэра на прасторы сацыяльных сетак. І стаў галоўным канкурэнтам у Інтэрнэце для Google і Yahoo, што займаюць першыя пазыцыі на рынках пошуку і кантэкстнай рэклямы.


Галоўныя актыўнасьці амэрыканцаў у параўнаньні зь мінулым годам

Зьмяншэньне часу, які амэрыканцы трацяць на e-mail, экспэрты тлумачаць уцягваньнем функцый электроннай пошты сацыяльнымі сеткамі. Агулам аналітыкі вылучылі больш за 80 тыпаў актыўнасьці карыстальнікаў у Сеціве. У дзесятку самых папулярных інтэрнэт-заняткаў таксама ўвайшлі пошук, прагляд відэаролікаў і наведваньне аўкцыёнаў ды сайтаў рэклямных абвестак.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0517 seconds.