Эўразьвяз прапануе беларусам магістарскія стыпэндыі

Стыпэндыятам магістарскіх праграм эўрапейскіх дасьледаваньняў ва ўнівэрсытэтах ЭЗ можа стаць любы выпускнік беларускага ВНУ. У праграме таксама могуць удзельнічаць грамадзяне іншых краін-суседзяў Эўрапейскага саюзу. Для навучаньня магістрантаў Эўрапейская камісія ўжо выдзеліла амаль мільён эўра.


Адну зь лепшых магістарскіх праграм па эўрапейскіх дасьледаваньнях прапануе Эўрапейскі цэнтр у Натоліне

Праграма эўрапейскіх дасьледаваньняў уключае такія галіны, як права ЭЗ, эканоміка ЭЗ, палітыка, адміністрацыя і кіраваньне ў ЭЗ, гісторыя эўрапейскай інтэграцыі і міждысцыплінарныя дасьледаваньні ЭЗ. Эўразьвяз вырашыў заняцца выдзяленьнем стыпэндый на гэтую праграму, каб падвысіць узровень прафэсійных здольнасьцяў выпускнікоў суседніх краін.

Бюджэт праграмы склаў 960.000 эўра, а максымальны памер студэнцкай стыпэндыі абмежаваны 24 тысячамі эўра. Вывучаць эўрапейскія дасьледаваньні за грошы Эўразьвязу змогуць пакуль толькі 30 выпускнікоў ВНУ краін-суседзяў ЭЗ. Але праграма мае пілётны характар, таму ў далейшым магчымыя зьмены ў яе правілах.

Дакладны сьпіс навучальных устаноў, у якія можна будзе падаць дакумэнты, стане вядомы, пазьней.

Падрабязная інфармацыя аб праграме.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.