Аўтобусны тур зь Менску на фэстываль Sziget 2010

Да аднаго з найбуйнейшых фэстываляў сьвету Sziget застаецца яшчэ паўгады, але ўжо вядомыя галоўныя хэдлайнэры, а гледачы пачалі актыўна раскупаць квіткі. У гэтым годзе ўвага беларусаў да фэстывалю прыкавана ўдвая: упершыню за апошнія сем гадоў на ім выступіць і беларускі гурт — «Ляпіс Трубяцкой».

Нагадаем, Sziget пройдзе з 11 па 16 жніўня на востраве Абудаі ў цэнтры Будапэшту. Ужо вядома, што «Ляпис Трубецкой» выступіць на галоўнай сцэне фэстывалю 13 жніўня, у адзін дзень з Papa Roach.


Людзі на Sziget 2007. Ph­oto by András Éberling­. 

Вызначаны даты выступаў і некаторых іншых хэдлайнэраў: у першы дзень фэстывалю на галоўнай сцэне выступяць Gwar, The Hives, The Toy Dolls, Faithless, 14 жніўня граюць The Cribs і Iron Maiden, а Muse і Kasabian — 15 жніўня. Сярод іншых зорных імёнаў фэстывалю на дадзены момант значацца Bad Religion, Children Of Bodom, Paradise Lost, Infected Mushroom, Gorillaz Sound System ды іншыя. Дні іх выступаў, а таксама поўны сьпіс удзельнікаў і расклад канцэртаў на ўсіх 15 сцэнах фэстывалю стануць вядомыя за некалькі тыдняў да яго адкрыцьця. Але адкладваць з замовай тура і набыцьцём квіткоў на Sziget ня варта — ужо з 30 красавіка кошты на квіткі вырастуць.

Усе аматары музыкі і добрага адпачынку могуць скарыстацца аўтобусным турам на фэстываль, арганізаваным кампаніяй «Рестмаркет», якая абяцае прыемнае падарожжа ў дружнай кампаніі, візавую падтрымку і магчымасьць купіць квіток на фэстываль ужо зараз.

Атрымаць падрабязную інфармацыю пра паездку на фэстываль і замовіць тур можна на сайце інфармацыйнага партнэру фэстывалю ў Беларусі Ultra-Music. Там жа, у спэцыяльным разьдзеле, можна знайсьці рэпартажы зь леташняга Sziget, а таксама ўсе навіны аб сёлетнім фэстывалі. Таксама навіны пра фэст дасяжныя па адмысловым цэтліку на сайце Generation.bY.

Slaver 13:10, 08/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0556 seconds.