Гурт CherryVata выклаў у Сеціва свой альбом

11 красавіка ў клюбе «Рэактар» менскі electrojazz-гурт CherryVata адзначыць сваё сямігодзьдзе вялікім сольным канцэртам з поўным складам і запрошанымі сябрамі. Напярэдадні канцэрта калектыў зрабіў падарунак прыхільнікам — альбом «Viavanilla» цяпер можна свабодна спампаваць на сайце www.cherryvata.com.

CherryVata — гэта гарманічнае спалучэньне электронікі з жывымі інструмэнтамі і вакалам, шматслаёвы кактэйль з адчуваньняў і эмоцый, шэйк з хваляў, гукаў і настрояў, упрыгожаны nu jazz, reggae, dub, breakbeat, funk & rock элемэнтамі. У гучаньні калектыву адбываецца пастаянная эвалюцыя і імправізацыя, растварэньне стылявых рамак і азначэньняў.

CherryVata

У дыскаграфіі калектыву два студыйных альбомы і дыск рэміксаў. Гурт выступаў на найбуйнейшых фэстывалях Беларусі, Расіі і Украіны («Koktebel Jazz» -2009, «Пустые холмы» -2009, «Stare Selo», «Можна!», «Пікнік Графіці»), актыўна гастралюе па краінах СНД і ў бліжэйшы час плянуе гастролі па Эўропе.

У межах канцэрту Cherryvata выканае лепшыя песьні за гэтыя гады, а таксама прадставіць новую праграму ў абноўленым складзе. У выступе прымуць удзел сябры гурта: Руся (Akana NHS / Indiga), Дзіма Іваноў («Адыс Абеба») і Зьміця (DandySkills). Акрамя CherryVata ў гэты вечар выступяць групы Akana NHS і Dreamlin.

7 красавіка CherryVata выступіла на адной сцэне з украінскім гуртом Lюk — падрабязьней пра канцэрт у рэпартажы. Сьвяточны канцэрт CherryVatа «Дзень 7 нараджэньня» заплянаваны на 11 красавіка ў клюбе «Рэактар». Квіткі: 20 000 папярэдне, 25 000 у дзень канцэрту, 30 000 месца за столікам. Інфалінія: (029) 7002244, (029) 6034002.

Паводле прэс-рэлізу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.