19 сакавіка ў Менску вялікі фэстываль reggae & ragga GreenShip

У гэты вечар са сцэны хлыне хваля цяпла й пазытыву, зьмяце ўсё лішняе, адчыняючы межы лепшага, што ёсьць у Чалавеку. Атмасфэра братэрства ствараецца не Майстрам — ён усяго толькі падводзіць цябе да мяжы, за якой кожны пачынае быць Стваральнікам Агульнага. Агульнага Братэрства Прыроды й Чалавека. 19 сакавіка ўсю ноч у R-Club.

Граюць

  • «Алмазный Фронт» (Віцебск)
  • «Адыс-Абеба» (Менск)
  • «BEZ.NOT» (Магілёў)
  • «Botanic Project» (у поўным новым складзе — 8 чалавек!)
  • «Зялёныя Рукавы» (Мазыр)
  • і, увага! — аднаўленьне гурта «Мало места» — толькі сёньня, як кажуць)
  • сапраўдны рагга джангл ад Dj Magic

Квіткі: 20 000 — 30 000. Кантакты: mts (029) 232 18 72, velcom (044) 7931364.

Mamont promo 10:00, 16/03/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.