UA у гасьцях у BY

Незадэкляраваныя ўкраінскія вершы, думкі, перажываньні прывязуць на бліжэйшы уікэнд нашы паўднёвыя суседзі ў межах першага фэсту актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Імпрэза будзе праходзіць ў сьвежаадчыненай галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

«Пералаз» — своеасаблівы адказ на фэстываль «Беларуская вясна», што тры гады запар прадстаўляе беларускую неафіцыйную культуру ва Ўкраіне. Цяпер беларусы ўзяліся за выраўноўваньне культурнага балянсу паміж дзяржавамі.

У праграме фэсту кінапаказы (украінская анімацыі, дакумэнталістыка), сустрэчы з паэтамі і канешне ж паэтычны слэм (у ролі слэм-майстра сам Андрэй Хадановіч).

Арганізатар «Пералазу» — творчая ініцыятыва «Беларускі дэсант». Гэта супольнасьць неабыякавых да сьвежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзян, гатовых прасоўваць яе ва Ўкраіне. Ініцыятыва дапамагае сучаснаму беларускаму мастацтву знаходзіць свайго спажыўца ва Ўкраіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

 

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37А).

Калі: 12–13 сьнежня.

Праграма, афіша і уся сьвежая інфармацыя пра фэст — на сайце belarus.org.ua

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.