Сьмяротны пах

У Швэцыі расьсьледуюцца абставіны бойкі паміж дзьвюма супрацоўніцамі муніцыпальнай арганізацыі гораду Мотала. 40-гадовая швэдка паспрабавала задушыць калегу з-за таго, што ёй не падабаўся… парфум сваёй ахвяры.


Шараговы абедзены перапынак у адной з муніцыпальных арганізацый швэдзкага гарадка Мотала падзяліў жыцьцё дзьвюх жанчына на «да бойкі» і «пасьля». Усё адбылося ў момант: адна з супрацоўніц арганізацыі нечакана накінулася на сваю калегу, хапаючы яе за горла і пагражаючы забіць.

Як паведамляе The Local, ініцыятарцы нападу даўно не падабаўся пах сваёй ахвяры, і гэта ўжо ня раз станавілася нагодай для сварак. Але да фізычнага гвалту справа пакуль не даходзіла.

Цяпер чульлівая да парфуму швэдка адхіленая ад сваіх абавязкаў, а паліцыя гораду вядзе сьледзтва. Галоўная задача праваахоўных органаў — разабрацца ў пагрозах забойства.

Назву духоў, якімі карысталася ахвяра, сьледзтва пакуль ня высьветліла.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0682 seconds.