Кожны турак атрымае асабісты дзяржаўны e-mail

Усе грамадзяніне Турцыі ад нараджэньня будуць мець уласныя адрэсы электроннай пошты, якія атрымаюць разам з нацыянальнымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі, распаўсюд якіх пачнецца ў хуткім часе.

«Кожнае дзіця ад самага нараджэньня будзе мець адрас электроннай пошты, пазначаны на яго/яе пасьведчаньні асобы, — перадае CNN Türk словы кіраўніка Турэцкай рады па інфармацыйных тэхналёгіях Тайфуна Акарэра (Tayfun Acarer).

E-mail у кожную хату — частка вялікага праекту турэцкага ўраду па распрацоўцы дзяржаўнага пашукавіка, які мусіць замяніць заходнія Yahoo, Gmail і Hotmail. Кожны грамадзянін атрымае ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар, па якім зможа зайсьці на сайт пошукавай сыстэмы і скарыстацца электроннай поштай. Памер яе абмежаваны 10 гігабайтамі.

«Такім чынам, замежныя пошукавікі, такія як Yahoo і Gmail, больш ня будуць выкарыстоўвацца [у Турцыі]», — мяркуе Акарэр.

 

Галоўная матывацыя стварэньня пошукавай сыстэмы — пытаньні камунікацыйнай бясьпекі. На думку Акарэра, новы сайт пошуку стане папулярны як у Турцыі, так і ў іншых мусульманскіх краінах. Апошнія, аднак, ужо маюць уласны «правільны» пошукавік ImHalal.com, які выдае толькі дазволеную прыхільнікам ісламу інфармацыю.

Адпаведныя праграмы для турэцкага праекту ўжо створаныя, засталося толькі пратэсьціраваць іх. Запуск сыстэмы заплянаваны на наступны год.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.