Амэрыканца арыштавалі за адмову напісаць у Twitter

Амэрыканскага прадусара Джеймса Ропа арыштавалі за адмову напісаць паведамленьне ў сацыяльную сетку Twitter, што паліцыя кваліфікавала як адмову супрацоўнічаць зь ёй. Адбылося гэта ў час аўтаграф-сэсіі 15-гадовага канадзкага сьпевака Джастына Бібера, на якую сабралася каля 3 000 юных фанатак і іх бацькоў.


Джеймс Роп суправаджае юную поп-зорку Джастына Бібера ў турнэ, у межах якога ў адной з крамаў Нью-Ёрку і мусіла адбыцца злашчасная раздача аўтографаў.

І ўжо за некалькі гадзін да сустрэчы са сьпеваком ў краме забраўся натоўп падлеткаў. Фанаткі, па словах паліцыі, шумелі і крычалі, перашкаджаючы іншым наведвальнікам крамы, перадае Newsday. У выніку, ахоўнікі правапарадку вырашылі адмяніць мерапрыемства, а Бібера проста не пускаць у краму.

Але фанаткам гэта не спадабалася, як і сьпеваку, які пачаў рассылаць праз Twitter паведамленьні, распальваючы страсьці. Тады паліцыя зьвярнулася да Ропа з просьбай напісаць на акаўнце сьпевака заклік да фанатак разысьціся. Але прадусар адмовіўся гэта рабіць.

«Ён адмовіўся супрацоўнічаць з намі, з-за чаго ўзьнікла пагроза жыцьцю людзей», — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Джеймс Роп быў арыштаваны, пасьля чаго сьпявак сам праз Twitter заклікаў фанатак разыходзіцца. Цяпер прадусару пагражае штраф і нават турэмнае зьняволеньне за перашкоду дзеяньням і адмову супрацоўнічаць з паліцыяй. Сьпявак тым часам працягвае свае турнэ, на гэтым момант у Парыжы.

Назірайце за жыцьцём Generation Y праз наш Twitter-акаўнт, і ваша свабода ня будзе пастаўленая пад пагрозу  :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0062 seconds.