У цэнтры Кіева ўзьвялі Бэрлінскі мур
У цэнтры ўкраінскай сталіцы каля амбасады Нямеччыны ва Ўкраіне адкрылі
Як перадае Deutsche Welle, фрагменты муру ўсталяваныя ў
«Эўропа была ахопленая настроем уздыму да свабоды, які і сёньня дае нам моц. Тое, што адбылося ў былой ГДР, і далейшае разьвіцьцё падзей, не было б магчымым без падобных рухаў у Вугоршчыне, Чэхіі і Польшчы», — адзначыў у час цырымоніі адкрыцьця манумэнту амбасадар Нямеччыны ва Ўкраіне
Ганс-Юргэн Гаймзэт.
Як перадае «Новый регион», фрагмэнт сьцяны, усталяваны ля амбасады, адзін з дванаццаці, якія захаваліся на дадзены момант.
Асноўныя мерапрыемствы сьвяткаваньня дваццацігодзьдзя падзеньня сьцяны будуць адзначацца сёньня ў сталіцы Нямеччыне. Ва ўрачыстасьці «Сьвята свабоды», якое пройдзе ўвечары ля Брандэнбурскай брамы, возьмуць удзел прэзыдэнты Францыі і Расеі Нікаля Сарказі і Дзьмітры Мядзьведзеў, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і іншыя высокапастаўленыя асобы, перадае Euronews.