Шасьцёркам зьніжкі: чыгунка заахвочвае студэнтаў езьдзіць групамі

Беларускія студэнты ўсё ж такі могуць атрымаць льготы на праезд у цягніках, але толькі ў тым выпадку, калі езьдзяць групамі ў ня менш як 6 чалавек. Эканомія невялікая: ад 10% да 15%. Скарыстацца прапановаю можна да 30 красавіка.

Як паведамляе БЕЛТА, беларуская чыгунка прадстаўляе зьніжкі на праезд у цягніках і электрацыях ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах арганізаваным групам школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў дзённай формы навучаньня. Дзейнічае правіла з 1 кастрычніка 2009 года па 30 красавіка 2010 года ўключна незалежна ад дня тыдня.

Каб атрымаць зьніжку (ад 10% да 15%), патрэбна група ў ня менш як 6 чалавек.

У міжнародных зносінах такія скідкі дзейнічаюць для любых груп пасажыраў колькасьцю ня менш за 10 чалавек. Прычым памер скідак павялічваецца ня толькі ў залежнасьці ад колькаснага складу групы, але і ад адлегласьці вандроўкі.

Напрыклад, калі вы зьбіраецеся ў Варшаву, і вас ад 10 да 24 чалавек, то зьніжка складзе 10%. Такім чынам, беларуская чыгунка гатовая перавезьці кожнага дзесятага пасажыра практычна бясплатна.

Гэта паведамленьне прыйшло на фоне заявы міністра транспарта і камунікацый Івана Шчэрбы аб прапановах павялічыць праезд у грамадзкім транспарце Менску на 100 рублёў (зараз квіток каштуе 600 руб.).

Нагадаем таксама, што з згодна зь дзеючым заканадаўствам, зьбірацца ў вялікія кампаніі — ня надта бясьпечная справа. Незарэгістраваная група Дзядоў Марозаў ужо прызналася ў гэтым і чакае справядлівага пакараньня. Будзьце пільнымі!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.008 seconds.