Дзяды Марозы прызналіся ў парушэньні крымінальнага кодэксу
Незарэгістраванае грамадзкае аб’яднаньне Дзядоў Марозаў прызналася ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Сёньня Дзяды Марозы перадалі ў генэральную пракуратуру заяву, у якой прызнаюцца ў парушэньні закону, за што ім пагражае да 2 год зьняволеньня. Далейшы лёс незарэгістраваных Мікалаяў будзе вырашаны на працягу 30 дзён.
Дзеля чыстасардэчнага прызнаньня ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі Дзяды Марозы, апранутыя ў парадныя строі, сабраліся каля будынку Генэральнай пракуратуры, дзе падпісалі адмысловую заяву.
У дакумэнце прызнаецца, што «на працягу шматгадовага пэрыяду… аб’яданьне арганізоўвае сьвяткаваньні Калядаў і Новага году, распаўсюджвае калядныя і навагоднія падарункі (у тым ліку сярод непаўнагадовых), выступае ў друкаваных ды іншых СМІ зь віншаваньнямі й пажаданьнямі».
Заняткі Дзедаў Марозаў незаконныя і падпадаюць пад артыкул 193 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яданьня, палітычнай партыі альбо фонду альбо ўдзел у іх дзейнасьці». Даведаўшыся пра гэта, Дзяды адразу ж вырашылі здацца ўладам.
«Мы нічога не баімся — мы ж Дзяды Марозы, — кажа адзіная снягурка ў аб’яднаньні Алёна Валынец. — На працягу 30 дзён пракуратура павінная даць адказ на нашу заяву. Калі спатрэбіцца дадатковая інфармацыі аб мэтах і задачах дзейнасьці арганізацыі, мы гатовыя яе агучыць».
Новы год ужо на носе, але прадстаўнікі аб’яданьня запэўніваюць, што сьвята прыйдзе ў дом кожнага:
Акцыя адбылася ў межах кампаніі «Стоп 193.1!», ініцыяванай Асамблеяй НДА Беларусі.«Мы будзем дзейнічаць да таго моманту, пакуль артыкул 193.1 ня будзе адмены: столькі, колькі спатрэбіцца», — кажа снягурка.
Камэнтары
Ы, клас! Па-болей такіх акцый, бо токі так можна зьвярнуць увагу на абсурднасць беларускай рэальнасці:)
люба ад душы весяліцца))
галоўнае,што Новы год пройдзе ўдала)
угу, Новы год
Галоўнае, каб дзядоў не перасадзілі па гэтым артыкуле 193.1.
Бо тады прыдзецца новы год адзначаць у пачатку верасня, як старажытныя славяне рабілі =)
угу, Новы год
цікава, што ім адкажа пракуратура)
бо абавязаныя даць адказ парз 30 дзён - во тады пасмяемся)
Радуе хоць нейкая разнастайнасць ды й незвычайнасць (-:
гыгыгы, 5 балаў!
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.