Беларускія ВНУ зноў ня трапілі ў Tоп-200 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету
І калі б толькі ў
Рэйтынг лепшых вышэйшых навучальных устаноў сьвету штодзёньнік Times Higher Education публікуе з 2004 году. І штогод у ім дамінуюць адны і тыя ж ВНУ. Гэта Гарвардзкі (ЗША) і Кэмбрыджскі ўнівэрсытэты, якія занялі адпаведна першую і другую пазыцыю ў рэйтынгу за 2009 год.
Агулам першыя 16 пазыцый традыцыйна акупавалі амэрыканскія да брытанскія ўнівэры. Аднак пазыцыі ЗША як унівэрсытэцкай супэрдзяржавы выглядаюць ня так пераканаўча, як тое было ў папярэднія гады. На пяты амэрыканскім ВНУ наступаюць азіяцкія ўнівэры: у сьпісе двухсот лепшых іх ужо 32.
Сярод беларускіх суседзяў толькі Расея і Польшча могуць пахваліцца прысутнасьцю ў сьпісе. МДУ на 155 месцы, а
У час складаньня сьпісу ўлічваліся такія паказчыкі, як колькасьць згадваньня ВНУ акадэмічнай супольнасьцю, колькасьць замежных студэнтаў, суадносіны ліку супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ. Дасьледчыкі апрацавалі меркаваньні 9386 навукоўцаў і 3281 працадаўцаў нядаўніх выпускнікоў.