Матч Україна-Англія ў Англіі пакажуць толькі ў Інтэрнэце

Суботні адборачны матч Украіна-Ангілія чэмпіянату сьвету па футболе ў Англіі будзе паказаны толькі ў Інтэрнэце для платных падпісчыкаў. У выніку балельшчыкі ня змогуць паглядзець матч у пабах, а максымальная магчымая колькасьць гледачоў складзе 2.5 мільёны.

Звычайна футбольныя матчы зборнай Англіі трансьліраваліся па платным тэлебачаньні, але ў гэтым годзе тэлеканал, які валодаў правамі на паказ, абанкруціўся.

Правы на трансьляцыю набыла кампанія, якая спэцыялізуецца на стварэньні платных сайтаў у Сеціве. Для паказу матча яна запусьціла адмысловы сайт.

 

Лічыцца, што ніводны канал не захацеў плаціць прапанаваную суму за трансьляцыю матча.

Для таго, каб убачыць суботні матч, балельшчыкам прыйдзецца выкласьці 4.99 фунтаў (7.95 даляраў). Але ў чацьвер і пятніцу падпіска на прагляд будзе каштаваць ужо 9.99 фунтаў. У дзень гульні падпіска зноў узрасьце.

Далучыцца да прагляду здолеюць ня больш за мільён абанэнтаў. Менавіта такую колькасьць гледачоў лічаць аптымальнай уладальнікі правоў на дэманстрацыю, перадае BBC. Па іх разьліках, агульная колькасьць балельшчыкаў, якая далучыцца да прагляду матча праз Сеціва, складзе да 2.5 мільёнаў.

Звычайнай трансьляцыі ў пабах Лёндану ня будзе. Але матч можна будзе паглядзець на 11 вялікіх экранах кінатэатраў па ўсёй краіне.

Зборная Англіі выйграла ў гэтым адборы на чэмпіянат сьвету ўсе восем матчаў, у якіх брала ўдзел, і прайшла на ЧС.

Сеціўная рэкляма перамагае

На мінулым тыдні прыйшло паведамленьне аб тым, што рынак сеціўнай рэклямы ўпершыню ў гісторыі перавысіў у памерах рынак TV-рэклямы. Пакуль, праўда, толькі ў Вялікабрытаніі.

Тэлебачаньне, якое на працягу 50 год мела ў гэтай краіне найбольшую долю рэклямнага рынку, пачало здаваць свае пазыцыі. Цяпер Сеціва кантралюе 23.5%, а тэлебачаньне толькі 21.9% рынку.

Найбольш пэрспэктыўнай галіной на гэтым рынку, на думку экспэртаў, выглядае відэа-рэкляма.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0728 seconds.