У Нямеччыне закрыюць больш за паўсотні касьцёлаў
Адна зь дыяцэзій Ніжняй Саксоніі абвесьціла аб намеры закрыць 54 каталіцкія касьцёлы да 2020 году. Прычынай гэтых мер стаў недахоп фінансавых сродкаў і скарачэньне колькасьці прыхаджан.
Касьцёл у Бэрліне. Фота 5auge
Аб плянах закрыць кожны восьмы з больш чым 400 існуючых у Ніжняй Саксоніі касьцёлаў абвясьціў біскуп Норбэрт Трэльле (Norbert Trelle). Ад пачатку плянавалася закрыць 80 касьцёлаў, але пасьля перамоваў зь мясцовымі жыхарамі гэтая лічба была скарочаная да 54.
Па словах біскупа, асноўная прычына пазбаўленьня ад касьцёлаў — недахоп сродкаў. На дадзены момант касьцёлу патрабуецца 150 мільёнаў эўра інвэстыцыяў. Па словах прадстаўнікоў дыяцэзіі, да 2020 году мусіць быць вырашаны лёс будынкаў касьцёлаў: іх будуць альбо перадаваць іншым арганізацыям, у тым ліку рэлігійным і дабрачынным, альбо зносіць.
Памяшканьні, якія вызваляцца пасьля адыходу зь іх каталіцкага касьцёлу, магчыма будуць прададзеныя іншым канфэсіям: пратэстанцкім альбо праваслаўным. Але ісламскім суполкам, па словах прадстаўнікоў дыяцэзіі, разьлічваць на былыя касьцёлы ня варта.
Дыяцэзія біскупа Трэльле ахоплівае частку Ніжняй Саксоніі з Гамбургам і Брэмэнам, але жыве ў гэтай трэцяй па памерах нямецкай
Паводле Lenta.ru