Журналісцкая школа ў Гародні абвяшчае набор

Дзяўчаты і юнакі, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Школа Маладога Журналіста-13». Да сканчэньне набору засталося два дні.

Навучаньне ў школе складаецца з тэарэтычнага і практычнага блёкаў. Тэарэтычная частка будзе прысьвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя й этычныя аспэкты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасьці газэтнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі» і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газэты й радыё «Твой стыль».

Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ-13» запрашаюцца дзяўчаты і юнакі ад 16 да 25 год.

Заяўкі на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48А-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы й нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75 71 72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.

Абноўнлена: набор працягнуты да 25 верасьня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.