25–26 верасьня гурт Sciana запрашае на дзень народзінаў

Берасьцейскі рок-гурт Sciana сьвяткуе сёлета 10 гадоў. Юбілей музыкі вырашылі адзначыць канцэртамі ў Менску і Берасьці.


Фота з выступу "Сьцяны" на Men's Fest 22 лютага ў менскім R-Club

За 10 гадоў свайго існаваньня берасьцейскі рок-гурт Sciana стаў адной з самых цікавых альтэрнатыўных камандаў Беларусі. Спалучэньне жорсткага гітарнага драйву і мэлёдыкі саксафонаў даўно зьяўляецца візытоўкай гэтай каманды. Прызёры «Basowiszcza 2003», удзельнікі трыб’юту «Viza N.R.M.», другое месца ў конкурсе на фэстывалі «Генэралы айчыннага року», намінанты «Рок-каранацыі’2005» як лепшы рэгіянальны гурт — далёка ня поўны сьпіс дасягненьняў гурта. Круглую дату музыкі вырашылі адзначыць канцэртамі ў Менску і родным Берасьці.

25 верасьня выступ гурта Sciana адбудзецца ў сталічным R-club. Да віншаваньняў далучацца таксама гурты BN (Бяроза), D_Tails (Берасьце), Rahis і SOK (Менск).

26 верасьня ў малой залі ДК Прафзаюзаў у Берасьці да юбіляраў завітаюць Ushuaia і D_Tails (Берасьце), BN (Бяроза), UNIA і SOK (Менск). Увага! На канцэрце чакаецца сюрпрыз!

Гурт Sciana запрашае ўсіх на дзень народзінаў!

08:20, 15/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.