Вудсток-2009 таксама можа стаць ахвярай крызысу
Сьвяткаваньне
Пакуль арганізатар
«За апошнія тыдні мы атрымалі некалькі вельмі добрых навінаў, але няма яшчэ дакладнай упэўненасьці ні ў чым», — кажа Роўзмэн. Па словах прадусара, арганізатары мелі вялікія пляны правесьці некалькі фэстаў па ўсім сьвеце, але эканамічны крах не дазваляе знайсьці патрэбнага фінансаваньня. «Мы, магчыма, здолеем разглядзець наш амбітны варыянт фэсту, калі эканамічная сытуацыя зьменіцца».
Між іншым, Майкл Ланг нядаўна заявіў, што амэрыканская частка фэсту можа прайсьці ў раёне
Калі ж арганізатары ўсё ж раздабудуць грошы, яны зьбіраюцца прыцягнуць да 150 000 чалавек і зьмяшаць на адным фэсьце такія легенды Вудстоку, як Crosby, Stills and Nash, і Neil Young. Таксама Лэнг спадзяецца, што 15 і 16 жніўня, калі мае адбыцца фэст, на сцэне выступяць і больш маладыя гурты, як The Dave Matthews Band і Red Hot Chili Peppers.
Вокладка часопісу The Rolling Stone за люты 1969. Нумар быў прысьвечаны Вудстоку
Ланг кажа, што сёлетні фэст будзе моцна адрозьнівацца ад сьвяткаваньня
Эўрапейскую частку фэсту плянуецца правесьці на былым аэрадроме «Тэмпэльхоф» у Бэрліне.
Да юбілею легендарнага фэсту рыхтуюцца ня толькі музычныя прадусары. Зусім нядаўна выйшаў трэйлер фільма пра фэст «Taking Woodstock».
Таксама абвешчана пра тое, што ўлетку выйдзе перавыданьне дакумэнтальнага фільма «Woodstock: 3 Days of Peace And Music» («Вудсток: Тры дні міру і музыкі»). Яго здымкі праходзілі ў час самага першага Вудстоку. Акрамя клясычных запісаў выступаў Джымі Хэндрыкса, The Who і Джоні Мітчэл, у новую вэрсію былі ўключаныя дадатковыя матэрыялы, якія не ўвайшлі ў першы варыянт фільма.
Фэстываль Вудсток (Woodstock Music and Art Festival) — адзін з самых знакамітых музычных фэстываляў — праходзіў з 15 па 17 жніўня 1969 году на адной з фэрмаў горада Бэфэл. Колькасьць наведвальнікаў тады склала 450 тысяч чалавек. Увогуле за ўсю гісторыю было праведзена яшчэ 4 фэсту пад назвай «Вудсток», у 79, 89, 95 і 99 гадах.
Паводле NYDailyNews, Times і Rolling Stone