На фэсьце Be2gether 2009 выступяць Gogol Bordello, Touch and Go і Clawfinger

Фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether пройдзе сёлета раней, чым звычайна — 12–14 чэрвеня. Сталі вядомыя першыя выканаўцы: Gogol Bordello, Touch and Go, Clawfinger і іншыя. І ўсё гэта традыцыйна ўсяго ў 50 мэтрах ад беларускай мяжы на тэрыторыі Літвы.

Be2gether 2008

Фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether пройдзе ўжо ў трэці раз. Маштабны фэстываль праходзіць на тэрыторыі старажытнага Нарвілішскага замку ўсяго ў 50 мэтрах ад літоўска-беларускай мяжы пад сьлёганам «Музыка разбурае межы». Некалькі сцэнаў з гуртамі з усяго сьвету, вялікі намётавы гарадок, безьліч забаваў на працягу некалькіх дзён — усё, што і мусіць быць на вялікім оўпэн-эйры.

Be2gether 2008

Ініцыятыва фэстывалю належыць бізнэсоўцу Гедрыюсу Клімкявічусу, які знайшоў агульную мову зь літоўскімі ўладамі і спонсарамі. А выбар месца арганізатар тлумачыць ідэяй адрадзіць настрой Вялікага княства літоўскага, але праз сучаснае мастацтва.

Be2gether 2008

Арганізатары ўжо агучылі пяць выканаўцаў з сёлетняй праграмы: Gogol Bordello, A. Mamontovas, Polarkreis 18, Touch and Go і Clawfinger.

Штогод у фэсьце прымае ўдзел 30–50 гуртоў з усяго сьвету. Мінулым годам ля самай беларускай мяжы выступілі Groove Armada, Tricky, Infected Mushroom і многія іншыя, а хэдлайнэрамі Be2gether 2007 выступілі Morcheeba і Bloodhound Gang.

Osimira

Упершыню Be2gether прайшоў у Нарвілішках 24–26 жніўня 2007 году. Сярод 30 гуртоў з усяго сьвету выступілі беларусы Ляпіс Трубяцкой, Drum Ecstasy і IQ48. А ў мінулым годзе Беларусь прадставілі N.R.M., Mauzer і Osimira.

Глядзіце на Generation.bY фотарэпартажы з папярэдніх фэстаў:

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.