Гурт «Сьцяна» абвесьціў конкурс на лепшую ідэю да кліпа

Берасьцейскі гурт «Сьцяна» плянуе зьняць кліп да песьні «Сьлёзы пад дажджом», а сцэнарыстам можа выступіць любы прыхільнік гурта. Пампуем песьню і дасылаем свае ідэі — пераможцу чакае прыз.


Фота з выступу "Сьцяны" на Men's Fest 22 лютага ў менскім R-Club

«Зараз ідзе праца над запісам новага студыйнага альбому „Сьцяны“. Хочам зьняць кліп на песьню „Сьлёзы пад дажджом“. Тых, хто выйграе конкурс, чакае цікавы сюрпрыз ад гурта. Ідэі дасылайце на адрэсу hardzones@gmail.com да 10 красавіка», — распавядае дырэктар «Сьцяны» Зьміцер Назараў.

«Сьцяна» бярэ свой пачатак у 1999 годзе. За плячыма музыкаў ужо дзьве плыты: «Рыфмы лёсаў» (2001), «Basowiszcza 2005. The Best» (2005). Трэкі гурта можна пачуць на многіх супольных дысках, а гурт часта канцэртуе ў Беларусі і ўдзельнічае ў замежных фэстах. На фэстывалі «Басовішча 2003» «Сьцяна» узяла прыз радыё Polonia.


«Сьцяна». Кліп на песьню «Можна быць».

Спампаваць песьню «Сьлёзы пад дажджом»
(канцэртны запіс з фэсту Men's Fest):

tarka 14:50, 20/03/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.