«Ляпіс Трубяцкой» намінаваны ў трох краінах

Пераможнае шэсьце «Маніфэсту» працягвае зьбіраць прызы ў разнастайных музычных прэміях, а сам гурт з новай праграмай едзе ў тур па Беларусі. Канцэрт у Менску пройдзе 9 сакавіка, і якраз у гэты час будуць вызначацца пераможцы некалькіх узнагародаў у Ўкраіне, Расеі і Беларусі, дзе «ляпісы» сярод галоўных прэтэндэнтаў.

Ляпіс Трубяцкой 
Ляпіс Трубяцкой. Аўтар фота Юра Сідун.

Так, «Ляпіс Трубяцкой» з альбомам «Маніфэст» знаходзяцца сярод лідэраў украінскай прэміі «Непопса» у намінацыі «Альбом году». Да слова, галасаваньне ідзе да 15 сакавіка. У Расеі кліп «Аганькі» адзін з трох прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Відэакліп» на прэміі «Чартова дюжина» — галасаваньне працягнецца да 1 сакавіка. Таксама ў сакавіку пройдзе беларуская прэмія «Рок-каранацыя» — там «ляпісы» намінаваныя ва ўсіх галоўных намінацыях.

У капілцы «ляпісаў» за 2008 год ужо знаходзяцца перамогі ў намінацыях «Гурт году» і «Лепшы рок-гурт» на расейскай прэміі «Звуковая дорожка», а таксама ў намінацыях «Лепшы рок-альбом» і «Прыз вялікага журы» на ўзнагародах беларускага праекту Experty.by.

Канцэртны тур «Ляпіса Трубяцкога» па Беларусі пачнецца зь менскага канцэрту:

  • 9 сакавіка — Менск, «Палац Спорту» (даведка 185, каса 203-27-33, дастаўка 666-56-48)
  • 14 сакавіка — Маладэчна, «ГЦК» («Рок-каранацыя»)
  • 15 сакавіка — Ліда, «РДК»
  • 16 сакавіка — Горадня, «Лядовы палац»

Таксама плянуюцца канцэрты ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.

tarka 14:10, 26/02/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.